МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў у пятніцу свайго польскага калегу Анджэя Дуду і ўвесь народ Польшчы з Днём Незалежнасці, віншаванне размешчана на партале кіраўніка дзяржавы.
"Канструктыўныя і добрасуседскія адносіны з Польшчай заўсёды былі і застаюцца прыярытэтам для Рэспублікі Беларусь", — адзначыў беларускі лідэр у віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што нармалізацыя міждзяржаўнага ўзаемадзеяння Беларусі і Польшчы адпавядае інтарэсам двух блізкіх народаў, а таксама ўсёй еўрапейскай сям'і. Дзень Незалежнасці адзначаецца ў Польшчы 11 лістапада ў гонар здабыцця незалежнасці Польшчай у 1918 годзе — у гэты дзень 98 гадоў таму падпісаннем Камп'енскага перамір'я завяршылася Першая сусветная вайна.