Радыё

Рабаў: да канца наступнага тыдня пацяплее, а снег растане

© SputnikДзмітрый Рабаў на радыё Sputnik Беларусь
Дзмітрый Рабаў на радыё Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўны сіноптык краіны паабяцаў марозныя выходныя і пацяпленне на наступным тыдні.
Главный синоптик страны посоветовал запасаться теплыми вещами на выходные

У бліжэйшыя выходныя беларусам спатрэбяцца цёплыя зімовыя рэчы — у суботу і нядзелю, а таксама ў пачатку наступнага тыдня чакаецца марознае надвор'е без істотных ападкаў, паведаміў радыё Sputnik Беларусь начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

"У першай палове тыдня захаваецца зімовы характар надвор'я, тэмпература паветра ноччу ад —2 да —9, па паўночным усходзе да 11-14 градусаў марозу, днём ад —6 да +2. Аднак ужо ў другой палове тыдня чакаецца аслабленне марозу і ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Да канца тыдня снежнае покрыва паменшыцца, а ў паўднёвых раёнах нават растане", — распавёў Рабаў.

Паводле яго слоў, пачатак лістапада ў гэтым годзе быў даволі ўнікальным — у першай дэкадзе сярэдняя тэмпература паветра была на 1-4 градусы ніжэй за кліматычную норму.

Падрабязны прагноз надвор'я на бліжэйшыя выходныя і наступны тыдзень слухайце ў аўдыёзапісе.

Стужка навiн
0