Багацце беларускай мовы: прыказкі і прымаўкі
Прыказкі і прымаўкі ў беларускім фальклоры займаюць адно з ключавых месцаў. Цягам гадоў яны ярка і выразна адлюстроўвалі маральныя каштоўнасці беларусаў, іх погляд на навакольны свет, прыроду, жыццёвы досвед і з'яўляліся увасабленнем народнай мудрасці.
Менавіта праз прымаўкі людзі трапна выказвалі свае думкі пра дабро і зло, лёс і агульначалавечыя каштоўнасці.
Прыказкі з'яўляюцца адным з самых старажытных жанраў народнай творчасці, некаторыя з іх маюць паганскае паходжанне. Прыказкі нікуды не запісваліся, а перадаваліся з вуснаў у вусны, таму іх галоўнай асаблівасцю з'яўляецца лаканічнасць і дакладнасць інфармацыі, якая перадаецца.