Артур Водолазкин, спецыяльна для Sputnik.
Сіноптыкі ўжо ўсіх засмуцілі: тэмпература паветра ў лістападзе будзе на некалькі градусаў ніжэй за норму. Так, днём будзе —1..- 3°С, уначы — замаразкі да —8°С. У аглядзе Sputnik мерапрыемствы не прадугледжваюць начных "вылазак" — таму можаце не баяцца змерзнуць.
Спектакль DreamWorks
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр падрыхтаваў для гледачоў нешта незвычайнае — пастаноўку DreamWorks. Па сюжэце, персанаж Дэвід размаўляе са сваёй памерлай жонкай Мэріл: ён не здольны адпусціць сваю любоў да яе і жыць далей.
Паставіў трагічную гісторыю малады беларускі драматург і рэжысёр Дзмітрый Багаслаўскі, у спектаклі задзейнічаны лепшыя акцёры БДМТ: ад Андрэя Бабікава і да Іллі Чарапко-Самахвалава, таксама вядомага па музычным гурце "Касіяпея".
Паказ спектакля прызначаны на суботу 12 лістапада, пачатак — у 19:00.
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны
Для наведвання гэтых мерапрыемстваў вам давядзецца ад'ехаць ад МКАДа, але яно таго варта. У комплексе "Заброддзе" правядуць рэканструкцыю Першай сусветнай вайны, пакажуць артэфакты таго перыяду і ўспомняць тых, хто загінуў у бітвах стогадовай даўніны, якія таксама сур'ёзна "прайшліся" па Беларусі.
Ехаць туды можна ўсёй сям'ёй, таму пры пытанні "куды ж пайсці з дзецьмі ў выходныя" ведайце: менавіта сюды. Пачатак у суботу ў 12:00. Месца: комплекс "Заброддзе" (вёска Заброддзе Мінскай вобласці, Вілейскага раёна, на левым беразе ракі Нарачанка).
Юбілейны канцэрт гурта "Крама"
Цяжка ўявіць, але вядомай беларускай рок-групе спаўняецца ўжо 25 гадоў! У гонар гэтай даты калектыў дасць вялікі канцэрт на пляцоўцы Prime Hall: тут яны выканаюць свае лепшыя песні і, вядома, пагутараць з адданымі слухачамі.
Акрамя самой "Крамы", выйдуць на сцэну і госці — каб павіншаваць. Сярод іх: Neuro Dubel, Trubetskoy, J: MOPC, "Палац" і іншыя. Пройдзе канцэрт 12 лістапада, пачатак — у 19:00.
Выступ Іэна Гіллана
Рок-легенду Гіллана ў нас асабліва любяць: так ужо склалася, што маюць беларусы слабасць да суперзорак мінулага стагоддзя. І вось адна з іх выступіць у Мінску, дзе абяцае праспяваць лепшыя песні Deep Purple — ад Smoke on the Water і да Perfect Strangers.
Акампанаваць яму будзе Прэзідэнцкі аркестр пад кіраўніцтвам Стывена Бэнтлі-Кляйна. Рок і сімфанічная музыка разам — вы можаце гэта ўявіць? Нам цяжка, таму варта праверыць у нядзелю ў Палацы Рэспублікі.
Не прапусціце: важныя даты
У суботу 12 лістапада 81 год мог бы споўніцца вялікай артыстцы Людміле Гурчанка. Больш маладое пакаленне можа павіншаваць сучасных зорак кінаэкрана: Раяна Гослінга (36 гадоў) і Эн Хэттуэй (34 гады).
У нядзелю 13 лістапада адбудзецца Міжнародны дзень сляпых — варта задумацца пра сваё здароўе і блізкіх людзей, а таксама падумаць, ці даўно вы даглядалі за сваімі вачыма.