МІНСК, 13 ліс — Sputnik. Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук ацаніла ўклад Джэкі Чана у кінамастацтва — знакаміты акцёр стаў лаўрэатам ганаровай прэміі "Оскар".
Ганаровая ўзнагарода амерыканскай акадэміі за выдатныя заслугі ў кінематографе заснавана ў 1948 годзе (раней называлася Спецыяльнай прэміяй), яна прызначаецца па меркаванні праўлення кінаакадэміі. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Лос-Анджэлесе ў суботу.
"Пасля 200 фільмаў, столькіх зламаных костак, ён мой", — сказаў 62-гадовы акцёр падчас узнагароджання.
Вядома, што Джэкі Чан, здымаючыся ў фільмах, часта самастойна выконвае трукі замест каскадзёраў, у выніку чаго акцёр неаднаразова атрымліваў траўмы, у тым ліку пераломы.
What a great way to end the night! Congratulations to @EyeOfJackieChan and all the #GovAwards honorees! Look for videos online soon. pic.twitter.com/0YUg4DqEqv
— The Academy (@TheAcademy) 13 ноября 2016 г.
Разам з выхадцам Ганконга ўладальнікамі статуэткі сталі дакументаліст Фрэдэрык Уайзман, мантажор Эн Коўтс і рэжысёр па падборы акцёраў Лін Сталмастэр.
Джэкі Чан зняўся ў галоўнай ролі ў больш чым у 100 фільмах. У іх ліку "П'яны майстар" (Zui quan, 1978), "Даспехі Бога" (Lung hing foo dai, 1986), "Час пiк" (Rush Hour, 1998), "Шанхайскія рыцары" (Shanghai Knights, 2003), "Вакол свету за 80 дзён" (Around the World in 80 Days, 2004) і многіх іншых. Па дадзеных часопіса "Форбс", Чан займае другое месца ў рэйтынгу самых высокааплатных акцёраў у свеце (61 млн даляраў).
Ён не толькі акцёр, але і рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст і спявак. Акцёр вядомы сваім акрабатычным баявым стылем і камедыйным дарам.
Беларускія прыхільнікі творчасці Джэкі Чана зараз з нецярпеннем чакаюць прыезду знакамітага акцёра ў Беларусь. У кастрычніку шэраг беларускіх СМІ паведаміў, што Джэкі Чан 23 лістапада прыме ўдзел у выступленні свайго тэатра "Dragon Kong" у Мінску.