Самы дарагі аўтамабіль у свеце прадаецца за 45 мільёнаў фунтаў

© Flickr / Marty BFerrari 250 GTO
Ferrari 250 GTO - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 60-х гадах мінулага стагоддзя новы Ferrari 250 GTO каштаваў 18 тысяч долараў ЗША, а пакупніка ўхваляў асабіста "Камендаторэ" Энца Ферары.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Брытанскі дылер Talacrest выставіў на таргі вельмі рэдкі спорткар Ferrari 250 GTO, які з'яўляецца самым дарагім аўтамабілем у свеце, перадае выданне The Telegraph.

Лот 1962 года выпуску абсталяваны трохсотмоцным дванаццаціцыліндровым рухавіком і разганяецца да "сотні" за шэсць секунд.

Паведамляецца, што дадзены асобнік браў удзел у галоўных аўтаспартыўных падзеях абодвух кантынентаў — "12-й гадзіне Себрінга" і "24 гадзіны Ле-Мана". Прычым дадзены асобнік стаў пераможцам сутачнага марафону на кальцы Сартэ ў сваёй катэгорыі.

Стартавы кошт аўтамабіля складае 45 мільёнаў брытанскіх фунтаў. Усяго з 1962 да 1964 года выпусцілі 39 Ferrari 250 GTO. Новы аўтамабіль у ЗША ў тыя часы каштаваў 18 тысяч долараў, а пакупніка гэтага рэдкага аўтамабіля ўхваляў сам кіраўнік кампаніі-вытворцы спорткараў — Энца Ферары.

Стужка навiн
0