Акруговая аўтадарога Вільнюса злучыць Мінск з Панявежысам і Рыгай

© Flickr / Eugenijus RadlinskasВільня
Вільня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Два з трох этапаў будаўніцтва акруговай аўтадарогі Вільнюса цалкам завершаны. Завяршэнне трэцяга этапу чакаецца ў канцы гэтага года.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Пасля завяршэння трэцяга этапу будаўніцтва Заходняя акруговая дарога працягнецца ад Лаздзінай да Укмяргскай шашы, праз раёны Каралінішкес, Пілайтэ і злучыць міжнародны калідор IX Кіеў — Мінск — Вільнюс — Клайпеда і аўтамагістраль Вільнюс — Панявежыс, паведамляе "Літоўскі кур'ер". Мэр Вільнюса Рэмігіюс Шымашус паабяцаў адкрыць Заходнюю акруговую дарогу яшчэ сёлета.

У верасні Еўрапейская камісія пацвердзіла фінансаванне ў памеры звыш 84 мільёнаў еўра праекта "Развязка транс'еўрапейскай сеткі — трэці этап віленскай заходняй акруговай дарогі". Транспартны сутачны паток міжнароднай магістралі наблізіцца да лічбы 33 тысяч аўтамабіляў (2500 у гадзіну).

Новая аб'язная траса зможа перанакіраваць трафік са сталічных раёнаў Пашылайчай, Юсцінішкю, Буйвідзішкю і Гінейцішкю.

Уся траса будзе дзейнічаць як транзітны маршрут, важны для мясцовага і міжнароднага трафіку. Так, беларусы змогуць следваць у Панявежыс і Рыгу, абыходзячы цэнтр літоўскай сталіцы.

Калі адкрыццё Заходняй акруговай дарогі значна паўплывае на прапускную здольнасць, у планах віленскай мэрыі — яе пашырэнне, правядзенне дадатковых палос з двух бакоў.

Будаўніцтва Заходняй акруговай дарогі было падзелена на тры этапы, два з якіх на сённяшні дзень цалкам завершаны. Адрэзак першага этапу пачалі пракладваць яшчэ ў 2009 годзе. Падчас яго быў рэканструяваны сталічны Лаздзінскі мост, пабудаванае трохузроўневае скрыжаванне дарог у Лаздзінай, транспартны тунэль, а таксама адрэзак дарогі ад вуліцы Осла да вуліцы Асанавічуцес. Другі этап акруговай дарогі лічыцца адным з самых паспяховых інфраструктурных праектаў апошняга дзесяцігоддзя.

Стужка навiн
0