МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Асноўныя работы па добраўпарадкаванні Магілёва павінны быць завершаны да 2020 года, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.
Прэзідэнту было даложана аб выкананні яго даручэнняў аб добраўпарадкаванні і архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі мікрараёнаў і асноўных транспартных магістраляў горада, перспектывах развіцця абласнога цэнтра. Лукашэнка падкрэсліў, што з правядзеннем работ нельга цягнуць.
"Да 2020 года Магілёў павінен быць прыгажуном. Як Гомель, як Гродна, прыгожыя гарады, там вычварнага і звышнатуральнага нічога няма. Але Магілёў адстаў, даводзіць трэба да ладу", — сказаў прэзідэнт. Яго словы прыводзіць БелТА.
Лукашэнка падкрэсліў, што грошы пры добраўпарадкаванні горада неабходна ўкладаць, вызначаючы прыярытэтнасць аб'ектаў.