Незвычайны вечар у Вялікім тэатры Беларусі

© Sputnik / Михаил НестеровУ Вялікім тэатры
У Вялікім тэатры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прыхільнікі тэатра оперы і балета ўбачыць спектакль "Сівая легенда", перад пачаткам якога выступіць фолк-гурта HardWood і адбудзецца выстава слуцкіх паясоў.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. 15 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца опера "Сівая легенда" кампазітара Дзмітрыя Смольскага і аўтара лібрэта Уладзіміра Караткевіча.

Гэта другая пастаноўка оперы. А сусветная прэм'ера "Сівой легенды" адбылася ў 1978 годзе. Для паўторнага сцэнічнага ўвасаблення оперы Дзмітрый Смольскі зрабіў новую рэдакцыю, некалькі змяніўшы сюжэтную і музычную канву ў адпаведнасці з тым, што, на яго думку, адказвае патрабаванням часу.

Рэжысёрам выступіў Міхаіл Панджавідзэ. У масавых сцэнах оперы адначасова ўдзельнічаюць больш за сто артыстаў. "Сівая легенда" з'яўляецца перлінай нацыянальнай оперы, гэты спектакль у 2012 годзе быў удастоены спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".

Перад паказам спектакля гледачоў чакае выступ фолк-гурта HardWood, музыкі якога граюць на інструментах, якія не часта можна ўбачыць у звычайным жыцці: дуды, флейты, барабаны. А Музей старажытнай беларускай культуры пры Акадэміі навук прадставіць гонар Беларусі — слуцкія паясы: у фае тэатра каля Камернай залы ўрачыста адкрыецца выстава аднаго вечара.

"На выставе гледачы ўпершыню ўбачаць сучасныя копіі славутых слуцкіх паясоў, якія дакладна паўтараюць гістарычныя першаўзоры. Цяпер, як і больш за два стагоддзі таму, іх вырабляюць у Слуцку. У копіях выкарыстоўваюцца адноўленыя прыёмы ткацтва, сапраўдныя шаўковыя, залотныя і сярэбраныя ніці, характэрная арнаментацыя і колеры. Новае жыццё слуцкіх паясоў — плён шматгадовай працы вучоных Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, карпатлівай работы мастакоў і ткачоў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Слуцкія паясы". Таксама на выставе можна будзе ўбачыць літургічныя ўборы рымска-каталіцкіх святароў — арнаты. Мастацкі тэкстыль, ужыты ў гэтых уборах, — каштоўнейшы скарб беларускага мастацтва", — сказаў дырэктар Музея старажытнай беларускай культуры Барыс Лазука.

У гэты вечар у спектаклі будуць спяваць народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна (Ірына), Сяргей Франкоўскі (Раман), Уладзімір Пятроў (Кізгайла) і заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Якушэвіч (Любка), Алег Мельнікаў (Найміт). За дырыжорскім пультам — маэстра Андрэй Іваноў.

Стужка навiн
0