Расійскім журналістам пакажуць "Шклоўскі агурок" і напояць малаком

© Sputnik / Андрей ДиченкоСалёныя агурочкі
Салёныя агурочкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за сто прадстаўнікоў расійскіх СМІ і блогераў пабываюць у беларускіх аграгарадках, на радзіме Лукашэнкі, на галоўных прадпрыемствах Магілёўскай вобласці і ў Бабруйску.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Больш за сто прадстаўнікоў расійскіх цэнтральных і рэгіянальных СМІ прыбылі з трохдзённым прэс-турам у Беларусь, паведамілі Sputnik у Магілёўскім аблвыканкаме.

Прэс-туры расійскіх журналістаў рэгулярна праводзяцца ў Беларусі. Як правіла, прадстаўнікам расійскіх СМІ паказваюць жыццё беларускай глыбінкі, знаёмяць з працай буйных прадпрыемстваў краіны. Завяршальным мерапрыемствам такіх прэс-тураў звычайна бывае прэс-канферэнцыя Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі.

"У Магілёве сёння стартаваў трохдзённы прэс-тур прадстаўнікоў расійскіх і саюзных СМІ. У склад дэлегацыі ўвайшлі больш за 100 чалавек — гэта прадстаўнікі цэнтральных і рэгіянальных тэлеканалаў, вядомыя блогеры, карэспандэнты друкаваных выданняў. Яны наведаюць шэраг аб'ектаў сацыяльнай сферы, азнаёмяцца з жыццём вёскі і развіццём аграгарадкоў, пабываюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях рэгіёну", — паведамілі ў Магілёўскай абласной адміністрацыі.

У ліку прадпрыемстваў, якія пакажуць расійскім журналістам, прыватная кампанія "Тэхналіт", ААТ "Магілёўліфтмаш" і адно з найбуйнейшых малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў краіны ААТ "Бабушкина крынка".

У аўторак прадстаўнікі расійскіх СМІ адправяцца ў Шклоў, дзе наведаюць гарадскую ратушу, Алею Герояў, Спаса-Праабражэнскі храм, помнік рускаму ваеннаму, аднаму з фаварытаў імператрыцы Кацярыны II Сямёну Зорычу. Акрамя таго, гасцям пакажуць мясцовую славутасць — скульптурную кампазіцыю "Шклоўскі агурок", дзе для іх будзе арганізавана дэгустацыя агурочнай прадукцыі.

Затым расійскія журналісты перамесцяцца ў аграгарадок Стараселле, дзе пазнаёмяцца з работай ААТ "Александрыйскае", а таксама пабываюць на малочна-таварным комплексе "Александрыя", у сялянска-фермерскай гаспадарцы "Дыяна".

Акрамя таго, гасцям пакажуць Александрыйскую сярэднюю школу і адвядуць у музей класа, у якім вучыўся прэзідэнт Беларусі.

У сераду ўдзельнікі прэс-тура перамесцяцца ў Бабруйск. Тут іх чакае аглядная экскурсія і наведванне двух галоўных прадпрыемстваў горада — ААТ "Белшына" і ААТ "Чырвоны харчавік".

Стужка навiн
0