Вячаслаў Бонча, Sputnik.
У сярэдзіне лістапада нас чакае дзіўнае відовішча: суперпоўня, калі Месяц і Зямля зблізяцца максімальна і ў яснае надвор'е жыхары Зямлі змогуць не толькі падрабязна разгледзець нябеснае свяціла, але і вывучыць яго рэльеф нават з дапамогай звычайнага бінокля.
Што кажа пра гэта астралогія?
З астралагічнага пункту гледжання суперпоўня мае архіважнае значэнне. Чаму? Месяц звязаны з эмацыйнымі і падсвядомымі працэсамі. І калі ён знаходзіцца ў максімальнай блізкасці да Зямлі, яго ўплыў памнажаецца.
Ці мае суперпоўня ўплыў на ўсе працэсы і на ўсіх людзей? Далёка не на ўсіх. Толькі на тых, чыя псіхіка не вызначаецца ўстойлівасцю, а яшчэ яна ўплывае на працэсы, у якіх удзельнічаюць вялікія народныя масы.
Суперпоўня — гэта астралагічная канфігурацыя, калі Месяц знаходзіцца ў кропцы свайго перыгея (максімальна набліжаным пункту арбіты да Зямлі), а Сонца ў кропцы апагею месяцовай арбіты, такую з'яву яшчэ называюць Чорным Месяцам.
У гэты перыяд моцная спакуса пайсці не па той дарозе, а з другога боку — заганы, як свае, так і чужыя, становяцца відавочныя. Але папярэджаны — значыць узброены. І гэта можа стаць выдатнай магчымасцю перамагчы ўласныя заганы.
Знак Цялка і неапраўданыя рызыкі
Месяц у суперпоўнях можа знаходзіцца ў розных знаках Задыяка. 14 лістапада ён будзе ў знаку Цялка, у пункце, звязаным з неапраўданай рызыкай. Цялок — зямны знак, таму многіх эмацыйна няўстойлівых людзей будуць правакаваць на неабдуманыя дзеянні, звязаныя з матэрыяльнымі сродкамі і фінансамі.
У гэты час (12-15 лістапада) лепш не заключаць ніякіх фінансавых здзелак і дамоваў, не купляць дарагіх рэчаў. Здаровыя эмоцыі найбольш дабратворныя ў суперпоўню.
Асаблівасць суперпоўні ў тым, што Месяц знаходзіцца ў "люстраным шчыце", гэта значыць кропцы, найбольш набліжанай да Зямлі, якая выкрывае ўсе злыя намеры! У гэты час галоўнае не павесціся на калектыўнае несвядомае і застацца самім сабой. У перыяд суперпоўні як ніколі важна захоўваць яснасць розуму.