Студыя "У госці да Цюбіка" працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі з 1991 года, да моманту яе адкрыцця ў цэнтральных музеях Савецкага Саюза ўжо склалася цэлая сістэма работы з дзецьмі, распавяла радыё Sputnik Беларусь кіраўнік студыі Вольга Брыгадная.
Мастацка-адукацыйная студыя "У госці да Цюбіка", якая працуе ў Нацыян
альным мастацкім музеі, у мінулую суботу адзначыла 25 гадоў з дня ўтварэння. Студыя задумвалася як клуб для дзяцей і бацькоў, якія любяць і разам вывучаюць мастацтва, у ёй займаюцца дзеці з 3-5 гадоў і да старэйшых класаў школы.
Дзеці малююць на розныя тэмы і ў розных тэхніках, удзельнічаюць у выставах, сустракаюцца з мастакамі, знаёмяцца з гісторыяй і архітэктурай у паездках па Беларусі і іншых краінах.
"Паколькі мы адкрываліся пры музеі, нават у гэты няпросты час мы думалі пра творчасць і эстэтычнае развіццё дзяцей. Нам падалося цікавым пачаць з самых маленькіх дзяцей, найбольш адчувальных і эмацыйных. Яны назапашваюць эмацыйную памяць, якая ў далейшым дапамагае ім больш творча і цікава ўспрымаць навакольны свет", — кажа Вольга Брыгадная.
Пра тое, як стваралася студыя "У госці да Цюбіка", як праходзяць заняткі і якія прафесіі абіраюць яе выпускнікі, слухайце ў аўдыёзапісе.