Упакоўка для беларускіх лямпачак прызнана лепшай у сусветных рэйтынгах

© Photo : Angelina PischikovaУпакоўка для беларускіх лямпачак
Упакоўка для беларускіх лямпачак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лямпачкі ў дызайнерскіх упакоўках будуць прадавацца ў Беларусі ўжо ў лютым.

БРЭСТ, 14 ліс — Sputnik, Дзмітрый Босак. Дызайн-праект незвычайных упаковак, дзе лямпачкі выступаюць у якасці хвастоў насякомых, знаходзіцца на стадыі рэалізацыі кампаніяй-заказчыкам "Крэзісэрвіс", паведаміла Sputnik дызайнер Ангеліна Пісчыкава. Дызайн "абгортак" ацаніў папулярны брытанска-амерыканскі часопіс Wired і сусветны рэсурс па дызайне ўпакоўкі Packagingoftheworld. У рэйтынгу расійскага сайта пра дызайн What the Pack? працу беларускі прызналі "Лепшай упакоўкай верасня". Як распавяла дызайнер, прадпрыемства прыняло яе праект і працуе над укараненнем.

© Photo : Angelina PischikovaУпакоўка для беларускіх лямпачак
Упаковка для белорусских лампочек  - Sputnik Беларусь
Упакоўка для беларускіх лямпачак

"Прадпрыемства рашылася, але праект усё ж знаходзіцца яшчэ ў стадыі рэалізацыі. Цяпер ідзе дакументальная праца і распрацоўваецца стратэгія ўкаранення. Так як фірма вялікая, кампаніі больш 20-ці гадоў, усе прывыклі да таго афармлення, якое там зараз ёсць. Яны пакуль вырашаюць пакінуць толькі ўпакоўкі ці рабіць рэбрэндынг. Хутчэй за ўсё, будзе мяняцца лагатып. І, адпаведна, візітоўкі, бланкі і ўпакоўка", — дадала Ангеліна.

Дырэктар "Крэзісэрвіс" Дзмітрый Пісчыкаў распавёў Sputnik, што ў дадзены момант заказ на выраб упакоўкі ўжо зроблены і рыхтуецца да друку.

© Photo : Angelina PischikovaДызайнер Ангеліна Пісчыкава распрацавала незвычайную ўпакоўку для лямпачак
Дизайнер Ангелина Писчикова разработала необычную упаковку для лампочек - Sputnik Беларусь
Дызайнер Ангеліна Пісчыкава распрацавала незвычайную ўпакоўку для лямпачак

"Рынак нашай прадукцыі вельмі канкурэнтны. Трэба было чымсьці вылучацца, таму што тавар будзе распаўсюджвацца па рознічнай сетцы. Трэба, каб людзі былі зацікаўленыя купіць больш цікавы дызайн, чым звычайную ўпакоўку", — патлумачыў дырэктар кампаніі незвычайнае дызайн-рашэнне.

Плануецца, што прадукцыю з новым афармленнем можна будзе набыць у беларускіх крамах ужо ў лютым.

Стужка навiн
0