МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Новазбудаваная царква ў гонар святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага, і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа будзе асвечаная ў Лондане 17 снежня, паведамляецца на сайце Католік.by.
Урачыстаць адбудзецца ў 10.30 па адрасе Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY. Бліжэйшая станцыя метро — Woodside Park.
Збудаваная на 30-я ўгодкі Чарнобыля, яна таксама будзе храмам-помнікам усім ягоным ахвярам.
Пасля Боскай Літургіі адбудзецца выступленне дырэктара Дабрачыннага фонду "Сакавік" Марыі Міцкевіч, прысвечанае дзейнасці Беларускай місіі і яе рэктара Аляксандра Надсана ў галіне дапамогі ахвярам Чарнобыля ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х.
Урачыстасць завершыцца прыёмам у Марыян Хаўз.