Беларуская кніга атрымала золата на Еўразійскай кніжнай выставе

© Sputnik / Виктор ТолочкоДырэктар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя ім. П. Броўкі" Уладзімір Андрыевіч (злева) і першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі
Дырэктар выдавецтва Беларуская энцыклапедыя ім. П. Броўкі Уладзімір Андрыевіч (злева) і першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На Еўразійскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы выданне "Беларусь. Краіна і людзі" ўдастоена залатога медаля.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Кніга "Беларусь. Краіна і людзі", якая выйшла ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", была ўдастоеная залатога медаля і дыплома I ступені як лепшае краязнаўчае выданне на Еўразійскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы Eurasian Book Fair-2016 у Астане. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКнігі, удастоеныя прызоў Еўразійскага кніжнага кірмашу
Книги, удостоенные призов Евразийской книжной ярмарки - Sputnik Беларусь
Кнігі, удастоеныя прызоў Еўразійскага кніжнага кірмашу

Першапачаткова кніга была выдадзена ў руска-англійскім варыянце, затым быў надрукаваны дадатковы наклад у беларуска-англійскім варыянце. Кніга была выпушчаная да пятага Усебеларускага народнага сходу. У 400-старонкавым фотаальбоме адлюстравана ўсё жыццё краіны за апошнія 5 гадоў, тое, якія змены яна зведала.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя. П. Броўкі" Уладзімір Андрыевіч (злева) і першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі
Директор издательства Белорусская Энциклопедия им. П. Бровки Владимир Андриевич (слева) и первый заместитель министра информации  Беларуси Игорь Луцкий - Sputnik Беларусь
Дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя. П. Броўкі" Уладзімір Андрыевіч (злева) і першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі

На кірмашы быў адзначаны і яшчэ адзін праект выдання "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" — серыя "Францыск Скарына" ў трох тамах, які атрымаў дыплом III ступені і бронзавы медаль у намінацыі "Лепшае выданне для дзяцей і юнацтва".

© Sputnik / Виктор ТолочкоСерыя кніг пра Францыска Скарыну і кніга "Беларусь алімпійская" выклікалі вялікую цікавасць у наведвальнікаў кірмашу
Серия книг о Франциске Скорине и книга Беларусь олимпийская вызвали большой интерес у посетителей ярмарки - Sputnik Беларусь
Серыя кніг пра Францыска Скарыну і кніга "Беларусь алімпійская" выклікалі вялікую цікавасць у наведвальнікаў кірмашу

Беларусь удзельнічала ў выставе-кірмашы Eurasian Book Fair-2016, якая мінула ў Астане 9-12 лістапада, ў якасці ганаровага госця. На нацыянальным стэндзе было прадстаўлена больш за 500 лепшых беларускіх кніг, выдадзеных у 2015-2016 гадах.

Заснавальнікам і арганізатарам выставы выступіла выдавецтва "Фаліянт". Найбуйнейшы навукова-асветніцкі форум рэгіёну быў прысвечаны 25-годдзю незалежнасці Рэспублікі Казахстан.

Стужка навiн
0