МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў аўторак: месцамі пройдзе мокры снег, а тэмпература паветра не перавысіць +3°C, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі паведамілі, што ў пачатку гэтага тыдня надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць малаактыўны атмасферны фронт — чакаюцца туманы і галалёдзіца.
"У аўторак будзе воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах невялікі снег, на дарогах галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што вецер будзе паўднёва-заходняга напрамку, а максімальная тэмпература паветра днём складзе ад —2 да +3°C.
У Мінску, па словах суразмоўцаў Sputnik, у аўторак чакаецца без істотных ападкаў, а днём тэрмометры пакажуць ад 0 да +2°C.