МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў шостага склікання Ганна Канапацкая апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook разліковы ліст за першы месяц працы дэпутатам.
Канопацкая — "радавы" дэпутат, працуе ў камісіі па эканамічнай палітыцы. У кастрычніку ў яе было 12 рабочых дзён, за якія яна пасля выліку падаткаў атрымала 1058 рублёў і 67 капеек.
Зарплату Канапацкай склалі аклад, штомесячная прэмія і надбаўка. Такім чынам, у дзень дэпутат атрымлівае ад 45 долараў ЗША. Калі палічыць з разліку 22 рабочых дзён у месяц, то атрымліваць дэпутат будзе ад 990 долараў на месяц.
Намеснікі кіраўнікоў і камісій атрымліваюць за служэнне народу больш. Сярэдні заробак па краіне на верасень гэтага года склаў 732 рублі. Як заявіў на днях прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, на працягу наступнага года сярэднюю заработную плату па краіне неабходна падняць да 500 долараў у эквіваленце.