Лукашэнка 17 лістапада дасьць прэс-канфэрэнцыю расійскім СМІ

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі, архіўнае фота
Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каля 100 журналістаў і блогераў з 46 расійскіх рэгіёнаў. Будзе арганізавана прамая радыётрансляцыя.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі — удзельнікаў прэс-тура ў Беларусь, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Прэс-тур расійскіх журналістаў і завяршальная яго прэс-канферэнцыя — традыцыйнае мерапрыемства, у гэтым годзе яно пройдзе ўжо ў трынаццаты раз.

У цяперашняй прэс-канферэнцыі прымуць удзел каля 100 прадстаўнікоў СМІ і блогасферы з 46 рэгіёнаў Расіі.

Плануецца, што прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі пачнецца а 10-й гадзіне на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлевізійную версію прэс-канферэнцыі пакажуць у вячэрнім эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 24", АНТ і "Сталічнае тэлебачанне".

Папярэдняя прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы расійскім і рэгіянальным СМІ прайшла 29 студзеня 2015 года. Сустрэча пазіцыянавалася як адкрыты дыялог і доўжылася рэкордныя 7 гадзін і 8 хвілін.

Прэзідэнт неаднаразова адказваў на пытанні аб сітуацыі ва Украіне, распавёў пра свой заробак і заробак чыноўнікаў, выказаў сваё стаўленне да смяротнага пакарання ў святле апошніх здарэнняў, аб дармаедах, распавёў, чаго не хапае Мінску, а таксама заклікаў прэзідэнтаў Расіі і Украіны пераступіць праз амбіцыі дзеля дасягнення міру.

Стужка навiн
0