Мінск упершыню ўвайшоў у ТОП-20 самых спартыўных гарадоў свету

© Sputnik / Григорий Соколов / Перайсці ў медыябанк"Чыжоўка-Арэна" ў Мінску падчас ЧС па хакеі-2014
Чыжоўка-Арэна ў Мінску падчас ЧС па хакеі-2014 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Поспехам беларуская сталіца абавязаная праву на правядзенне ЕИ-2019, а таксама вопыту прыняцця буйных міжнародных спаборніцтваў, у прыватнасці Чэмпіянату свету па хакеі і іншых.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Мінск упершыню трапіў у дваццатку самых спартыўных гарадоў свету і прадэманстраваў імклівы рост, падняўшыся з 51 на 19-ю пазіцыю, паведамілі Sputnik у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.

Рэйтынг інфармагенцтвы Sportcal быў абвешчаны ў мінулы панядзелак на саміце па пытаннях развіцця сусветнага турызму, які прайшоў у рамках Сусветнай турыстычнай выставы.

"Мінск упершыню трапіў у ТОП-20 самых спартыўных гарадоў, адначасова падняўшыся на 32 пазіцыі да 19 радка рэйтынгу (набраўшы 4,643 ачкі)", — распавялі ў НАК.

Там адзначылі, што гэтым поспехам беларуская сталіца абавязаная праву на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе. Акрамя таго, Мінск ужо мае паспяховы вопыт правядзення такіх міжнародных спаборніцтваў, як ЧС па хакеі-2014, ЧС па футзале і ЧЕ па мастацкай гімнастыцы ў 2015 годзе.

Узначальвае ТОП-20 Лондан, які ўжо пяць гадоў знаходзіцца ў верхняй частцы спісу, а прэтэндэнт на правядзенне АГ-2024, Будапешт, трапіў у дзясятку, падняўшыся з 12 месца на сёмае. Адвёўшы заяўку на правядзенне Алімпіяды Рым, наадварот, апусціўся на 42-гі радок.

У рэйтынгу ўлічваюцца дадзеныя аб 610 гарадах, якія ўжо бралі або плануюць правесці ў будучыні 787 спартыўных падзей па 75 відах спорту ў 146 дысцыплінах за 14-гадовы перыяд (з 2010 па 2023 гады).

Стужка навiн
0