Лукашэнка: расійскія рэгіёны выратавалі Саюзную дзяржаву

© Sputnik / Александр Поготов / Перайсці ў медыябанкПраца на зямлі
Праца на зямлі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На пачатку прэс-канферэнцыі расійскім журналістам і блогерам кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта будзе абсалютна давернлівы дыялог, галоўная мэта якога – данесці пра Беларусь самую праўдзівую інфармацыю ў расійскія рэгіёны.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў супрацоўніцтва рэгіёнаў РБ і Расіі адным з галоўных прыярытэтаў Саюзнай інтэграцыі.

"Важнейшым напрамкам інтэграцыі з'яўляецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. У гэтым мы пераканаліся на Форуме рэгіёнаў у Мінску. Усё было на маіх вачах, і я зрабіў выснову для сябе, што калі б не рэгіянальнае супрацоўніцтва ў асобныя нашы перыяды, то мы б сёння тут не знаходзіліся. Менавіта расійскія рэгіёны выратавалі нашы саюзныя адносіны", — сказаў Лукашэнка ў чацвер на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ.

Ён падкрэсліў, што Беларусь выконвае ўсе дамоўленасці з РФ у рамках ЕАЭС, АДКБ, "ратуе Расію ў рамках уведзенага ёй прадуктовага эмбарга".

У дзвюх краін няма разыходжанняў адносна міжнароднага парадку дня.

"Ужо цяпер беларуска-расійскія адносіны маюць магчымасць выйсці на новы больш якасны ўзровень", — сказаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што разглядае сённяшнюю прэс-канферэнцыю як "абсалютна даверлівы дыялог".

"Наша мэта — данесці самую блізкую інфармацыю да тых, хто жыве на самой нашай блізкай і роднай зямлі", — сказаў Лукашэнка.

Стужка навiн
0