Прэзідэнт аб Саюзнай дзяржаве: занадта рамантычнымі мы былі

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкДзяржаўныя сцягі Беларусі і Расіі
Дзяржаўныя сцягі Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі прэзыдэнт назваў колькасць беларускай арміі і ганарыцца тым, што НАТА прызнае яе лепшай у СНД.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусі і Расіі трэба распачаць новыя крокі на шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

"Шмат што за гэтыя 20 гадоў не зроблена. Не быў створаны саюзны парламент, не прынятая Канстытуцыя. Але не Беларусь з'яўляецца тормазам гэтых працэсаў", — заявіў Лукашэнка ў чацвер у Мінску падчас прэс-канферэнцыі расійскім СМІ.

"Занадта рамантычнымі мы былі 20 гадоў таму. Задумвалі адно. За гэтыя гады з'явілася шмат груп уплыву, у іх з'явіліся розныя інтарэсы, якія паўплывалі на працэсы яднання", — сказаў беларускі прэзідэнт.

Лукашэнка таксама адзначыў, што першапачаткова ідэя Саюзнай дзяржавы прадугледжвала саюз трох, у якім павінна была быць і Украіна.

"Дваццаць гадоў таму задума была такая, што прыцягнуць Украіну. Меркавалася тады на траіх. Ну як атрымалася, так атрымалася", — заявіў Лукашэнка.

Разам з тым ён адзначыў, што за мінулыя гады зроблена шмат і палітыцы, і ў эканоміцы, і ў ваеннай сферы. У прыватнасці, ён падкрэсліў, што Беларусь і Расія навучыліся праводзіць адзіную знешнюю палітыку. Прэзідэнт расказаў, што ставіць у прыклад узаемаадносіны МЗС Беларусі і Расіі, з боку якіх ніколі не гучала ўзаемнай крытыкі.

Лукашэнка таксама спыніўся на ваенным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі.

"У нас 70-тысячнае войска. І, па прызнанні натаўцаў, яно лепшае ў СНД, найбольш навучанае", — сказаў кіраўнік дзяржавы і дадаў, што рэспубліка і Расія маюць сумесную групоўку СПА.

Стужка навiн
0