МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Няроўныя ўмовы працы для беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў не дазваляюць павышаць узровень заробкаў у Беларусі, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
"Як канкураваць, калі для суб'ектаў гаспадарання створаны няроўныя ўмовы? І па электраэнергіі, і па газе, а наша электраэнергія з вашага газу… Вы сваю электраэнергію ствараеце за 60 долараў за тысячу кубоў газу, а мы за 160 долараў. І нам, для таго, каб канкурыраваць на вашым рынку, з такімі складнікамі па сабекошце, даводзіцца ўціскаць па ўсіх артыкулах, у тым ліку і па ўзроўню заработнай платы", — сказаў ён.
Лукашэнка нагадаў, што Масква і Мінск даўно дэкларавалі стварэнне роўных умоў гаспадарання для нацыянальных вытворцаў.
"Але пакуль гэтага няма. І даводзіцца людзям тлумачыць, што мы не можам падняць людзям заробак нават пры нашых жорсткіх умовах. Калі мы пачнем махлярыць, алігархі з'явяцца, а людзі застануцца без працы", — сказаў ён.