МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў чацвер, 17 лістапада: паўсюдна пройдзе мокры снег, а тэмпература паветра не падымецца вышэй за +6°C, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі абяцалі, што з серады і да канца тыдня ў Беларусі пачне адбівацца ўплыў атлантычнага цыклону, які прынясе больш цёплыя і вільготныя паветраныя масы: паўночныя вятры зменяцца на заходнія і паўднёва-заходнія і тэмпература пачне паступова павышацца.
"Будзе воблачна, на значнай частцы тэрыторыі краіны невялікія ападкі — мокры снег і дождж. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Па дадзеных сіноптыкаў, максімальная тэмпература паветра днём складзе ад —1°C па ўсходзе да +6°C па захадзе краіны. У Мінску, па словах суразмоўцаў Sputnik, днём паветра прагрэецца да 0..+2°С, магчымы невялікія ападкі і слабы галалёд.