Урок беларускай мовы ў гродзенскім Новым замку правялі творцы

© Photo : прадстаўлена velkomТэлевядоўца Юры Жыгамонт праводзіць урок
Тэлевядоўца Юры Жыгамонт праводзіць урок - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Гродна адбыўся спецыяльны ўрок праекта "Чытаем па-беларуску з velcom" да 125-годдзя Максіма Багдановіча.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. 16 лістапада адразу ў дзевяці ўстановах адукацыі Гродна прайшлі спецыяльныя ўрокі сацыяльнага праекта "Чытаем па-беларуску з velcom". У школы і гімназіі горада завіталі вядомыя пісьменнікі і тэлевядучыя. Спецыяльны ўрок праекта, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, адбыўся 16 лістапада ў Новым замку. Удзел у ім узяло больш за 100 вучняў Гродзенскай гарадской гімназіі.

© Photo : прадстаўлена VelkomГарадзенскія дзеці чытаюць вершы Максіма Багдановіча
Гарадзенскія дзеці чытаюць вершы Максіма Багдановіча - Sputnik Беларусь
Гарадзенскія дзеці чытаюць вершы Максіма Багдановіча

125-гадовы юбілей Максіма Багдановіча будзе адзначацца 9 снежня. У горадзе над Нёманам класік беларускай літаратуры пражыў некалькі гадоў. На ўроку вядомыя беларускія пісьменніцы Раіса Баравікова і Алена Масла, тэлевядучыя Юрый Жыгамонт і Аляксандр Улейчык, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея-комплекса каралеўскіх палацаў — Новага і Старага замка — Юрый Кітурка, загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алена Рапінчук разам з малодшымі школьнікамі прагарталі старонкі біяграфіі Максіма Багдановіча і прачыталі яго вершы.

© Photo : прадстаўлена VelkomДырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея-комплекса каралеўскіх палацаў – Новага і Старага замка – Юрый Кітурка
Дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея-комплекса каралеўскіх палацаў – Новага і Старага замка – Юрый Кітурка - Sputnik Беларусь
Дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея-комплекса каралеўскіх палацаў – Новага і Старага замка – Юрый Кітурка

"Пасля нашых урокаў на Гродзеншчыне хочацца адзначыць дзяцей гэтай зямлі, якія разумеюць і цягнуцца да беларускага слова. Я вельмі ўражаная сеняшнім днём, асабліва ўрокам, які быў прысвечаны беларускаму генію Максіму Багдановічу. Дзеткі вельмі кранальна чыталі вершы і размаўлялі па-беларуску. Канешне, той факт, што мерапрыемства праходзіла ў Новым замку, таксама паўплываў на яго значнасць. Сёння атрымалася цёплае шчырае свята беларускай мовы", — падзялілася ўражаннямі беларуская пісьменніца Раіса Баравікова.

© Photo : представлена VelkomРаиса Боровикова
Раиса Боровикова - Sputnik Беларусь
Раиса Боровикова

Год назад кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ініцыявала сацыяльны адукацыйны праект па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры — "Чытаем па-беларуску з velcom". За гэты перыяд незвычайныя інтэрактыўныя ўрокі прайшлі ў 80 школах Мінска, Гомельшчыны і Берасцейшчыны. Настаўнікамі на такіх уроках для вучняў 2-3 класаў выступаюць вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і акцёры: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Алена Масла, Наталля Бучынская. Таксама настаўнікамі праекта часта становяцца і беларускія спартоўцы, акцёры і тэлевядучыя.

© Photo : прадстаўлена VelkomЗагадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алена Рапінчук
Загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алена Рапінчук  - Sputnik Беларусь
Загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алена Рапінчук

У Гродзенскай вобласці праект таксама ахопіць школы і гімназіі Ліды, Слоніма, Ваўкавыска, Смаргоні і Наваградка. Чакаецца, што да канца 2016/2017 навучальнага года ў рэспубліканскім праекце "Чытаем па-беларуску з velcom" возьмуць удзел каля 150 школ і больш за 20 000 вучняў па ўсёй Беларусі. Арганізатары "Чытаем па-беларуску з velcom" адгукваюцца на запыты аб правядзенні ўрокаў ад устаноў адукацыі. Так, на Гродзеншчыне каманда праекта наведала сельскую беларускамоўную школу ў аграгарадку Квасоўка.

© Photo : прадстаўлена VelkomДа сустрэчы!
Да сустрэчы! - Sputnik Беларусь
Да сустрэчы!

Дарэчы, хутка ў Гродна пры падтрымцы кампаніі velcom адбудзецца яшчэ адна сацыяльная ініцыятыва — прэм'ера спектакля "Флейта-чарадзейка" Сямейнага інклюзіўнага тэатра "і". Гэта незвычайны мюзікл на беларускай мове з удзелам дзяцей з аутызмам. 

Прэм'ера адбудзецца 26 лістапада а 13:00 на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Стужка навiн
0