У Гомелі адкрываецца трэці ў краіне Расійскі цэнтр навукі і культуры

© Flickr / Grigory GusevПалац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі
Палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Урачыстае адкрыццё філіяла Расійскага цэнтра навукі і культуры пройдзе ў абласным цэнтры ў панядзелак 21 лістапада.

ГОМЕЛЬ, 18 ліс — Sputnik. Філіял у Гомелі стане трэцім Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Два іншыя размешчаны ў Мінску і Брэсце. Дзейнасць гэтых устаноў рэгулюецца Пагадненнем ад 10 снежня 2009 года паміж урадамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця, якая запланавана на 21 лістапада, чакаюцца высокія госці. Гэта статс-сакратар — намеснік міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Рыгор Карасін, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота, надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў, першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка, кіраўніцтва Гомельскай вобласці і горада.

Першым мерапрыемствам у філіяле РЦНК стане выстава работ члена саюза мастакоў Расіі, лаўрэата шэрагу міжнародных прэмій у галіне выяўленчага мастацтва Мікалая Дулько "Прысвячэнне Расіі". Міждзяржаўнае мерапрыемства працягнецца ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі Румянцавых-Паскевічаў, дзе адбудзецца прыём ад імя кіраўніцтва Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве.

Стужка навiн
0