МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Пераважная большасць амерыканцаў (80%) лічаць, што СМІ былі прадузятымі ў адносінах да аднаго з кандыдатаў пры асвятленні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Пры гэтым больш за палову амерыканцаў (59%) адказалі, што не аб'ектыўныя былі і лакальныя, і нацыянальныя СМІ. Апытанне праведзена ў ЗША даследчай кампаніяй TNS UK для інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.
Паводле дадзеных апытання Sputnik.Меркаванні, 16% амерыканцаў лічаць, што нацыянальныя СМІ аддавалі перавагу аднаму з кандыдатаў, пры гэтым лакальныя СМІ заставаліся аб'ектыўнымі. 5%, наадварот, лічаць, што толькі мясцовыя СМІ былі прадузятымі, а нацыянальныя — не. Колькасць тых, хто лічыць, што амерыканскія СМІ давалі інфармацыю пра кандыдатаў збалансавана, склала ўсяго 20%.
Апытанне было праведзена даследчай кампаніяй TNS UK па замове інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik з 3 па 7 лістапада 2016 года ў ЗША. На пытанне "калі разглядаць прэзідэнцкую кампанію ў ЗША, як Вы лічыце, наколькі СМІ былі прадузятымі ў адносінах да аднаго з кандыдатаў" адказалі 1012 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае +/- 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.