Рабаў паабяцаў на выходныя ветранае і сырое надвор'е

CC BY 2.0 / Toshihiro Oimatsu / snowmanСнежная баба ў адлігу
Снежная баба ў адлігу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да канца тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы.

МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Чарада адліг пройдзе па Беларусі ў бліжэйшыя дні, надвор'е на выходных 19-20 лістапада будзе ветраным і золкім, паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Верабей - Sputnik Беларусь
У Беларусь ідзе пацяпленне, вернецца восень

"Надышла позняя восень — чакаецца ветранае і сырое надвор'е. Да канца тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы", — сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, у суботу ўначы ў асобных раёнах рэспублікі, удзень — пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай па паўночным усходзе на асобных участках дарог будзе назірацца галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе ад —1 да +5°С, днём +2..+8°С, па паўднёвым захадзе Беларусі — да +10°С.

Суразмоўца Sputnik таксама ўдакладніў, што ў нядзелю ўначы па заходняй палове рэспублікі, а днём у асобных раёнах таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы, раніцай месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ўначы 20 лістапада складзе 0..+6°С, днём +2..+9°С.

Стужка навiн
0