МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Апошні этап конкурсу Нацыянальнай тэатральнай прэміі завершыцца 27 лістапада. Тэатразнаўцы, крытыкі і журналісты могуць колькі заўгодна спрачацца пра ўсталяваныя Мінкультам рамкі конкурсу, некарэктную механіку адбору ўдзельнікаў і намінацый, пакуль не даведаюцца на шчырае меркаванне гледачоў.
- Што: адкрытае галасаванне гледачоў. Рэдакцыя часопіса "Культпрасвет" склала спіс лепшых спектакляў, а таксама работ рэжысёраў, сцэнографаў, кампазітараў, драматургаў і акцёраў. Галоўная мэта галасавання — атрымаць максімальна шырокую глядацкую ацэнку тэатральных падзей, калектываў і праектаў за апошнія два гады.
- Дзе: адкрыты доступ на галоўнай старонцы iнтэрнэт-часопіса "Культпрасвет".
- Калі: з 17 па 30 лістапада.
Больш падрабязная інфармацыя пра акцыю і галасаванне — па спасылках.