Беларусам трэба пазбаўляцца ад закамплексаванасці і адчуванні "непаўнавартасці" сваёй культуры, лічыць дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алег Рыжкоў.
"Мы — незвычайная нацыя, мы былі пад уплывам Польшчы, Літвы, Расіі, але пры гэтым захавалі сваю культуру і традыцыі. Трэба вучыцца шанаваць сваё. У нас жа пакуль так: як толькі нешта пакідае краіну і потым вяртаецца назад — гэта ўжо каштуе ў тры разы даражэй і лічыцца брэндам", — сказаў Рыжкоў радыё Sputnik Беларусь.
У якасці прыкладу ён прывёў унікальны экспанат Нацыянальнага гістарычнага музея — сярэбраны "пояс Вітаўта", які сёлета выстаўляўся ў рамках "Славянскага базару" ў Віцебску.
"Гэта, напэўна, адзіны музейны прадмет у нашай краіне, аналагаў якому няма ў свеце. Калі б пояс Вітаўта прывезлі на "Славянскі базар" з той жа Літвы, быў бы ажыятаж — мы б заплацілі шалёныя грошы з бюджэту за яго дастаўку, зрабілі вакол яго палеміку, падключылі ўсе СМІ… Але была цішыня поўная, таму што ён прыехаў з Мінска", — растлумачыў Рыжкоў.
Пра тое, якія музейныя аб'екты ў Беларусі можна раскруціць да сусветнага ўзроўню і дзе ў Мінску можна паспрабаваць дэсерты з бульбы, слухайце ў аўдыёзапісе.