Відэа

Ёсць стыкоўка: як 50-ы экіпаж МКС сустракалі на борце

Падпісацца
Касманаўт Алег Навіцкі, астранаўты Тома Песке і Пэгі Уінстан перайшлі з пілатуемага карабля "Саюз МС-03" на Міжнародную касмічную станцыю.

Збліжэнне "Саюза" з МКС праходзіла па класічнай 34-вітковай схеме. Касманаўты правялі ў палёце больш за двое сутак. За гэты час экіпаж правёў адпрацоўку сістэм новага карабля: бартавой радыётэхнічнай сістэмы, камбінаванай рухальнай устаноўкі, сістэмы кіравання рухам і навігацыяй, а таксама тэлевізійнай сістэмы.

Экіпаж пілатуемага карабля "Саюз МС-03" адкрыў пераходны люк і перайшоў на борт МКС. Гэта адбылося пасля праверкі герметычнасці стыкоўкі і выраўноўвання ціску паміж караблём і станцыяй.

На арбіту прыбыў расіянін беларускага паходжання Алег Навіцкі, француз Тома Песку і амерыканка Пэгі Уінстан. На борце іх віталі касманаўты Раскосмаса Сяргей Рыжыкаў, Андрэй Барысенка і астранаўт NASA Роберт Шэйн Кімброу.

Француз паабяцаў накарміць калегаў сапраўднай "мішленаўскай" вячэрай. Расіянін з беларускімі каранямі прывёз з сабой сцяг малой радзімы, а амерыканка — аскепак марсіянскага метэарыта.

Экіпаж, які прыбыў, правядзе на станцыі каля 44 навуковых эксперыментаў. Плануецца, што Навіцкі, Песке і Уітсан будуць знаходзіцца на МКС 180 сутак.

Пілатуемы карабель "Саюз МС-03" стартаваў з Байканура 17 лістапада. Мадыфікацыя "Саюз МС" з'яўляецца вынікам глыбокай мадэрнізацыі караблёў серыі "Саюз ТМА-М". Яна адрозніваецца ад папярэдняй версіі новай камандна-тэлеметрычнай сістэмай, здольнай працаваць праз спадарожнікі-рэтранслятары "Прамень", новай сістэмай збліжэння і стыкоўкі "Курс-НА", якая дазваляе ажыццяўляць стыкоўку ў аўтаматычным рэжыме нават пры адмове аднаго з рухавікоў і іншага абсталявання.

Акрамя таго, на караблях новай серыі палепшаная сістэма электрасілкавання, а сонечныя батарэі выпрацоўваюць больш энергіі.

Стужка навiн
0