МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Брэсцкія міліцыянеры шукаюць у абласным цэнтры невядомую жанчыну, якая ашуканскім шляхам пад падставай зняцця псоты выцаганіла ў мясцовага жыхара больш за дзве тысячы долараў, паведамілі Sputnik ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Мужчына звярнуўся ў міліцыю з заявай 19 лістапада. Невядомая на скрыжаванні вуліц Карбышава і Міцкевіча ашуканскім шляхам, на падставе зняцця псоты, завалодала грашыма ў суме 100 рублёў і 2000 долараў ЗША.
Па факце махлярства была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Зараз супрацоўнікі міліцыі вядуць росшук жанчыны.