"Фантастычныя жывёліны" акупіліся ў пракаце за першы ўікэнд

© REUTERS / Andrew KellyПрэзентацыя фільма "Фантастычныя стварэнні і дзе яны жывуць"
Прэзентацыя фільма Фантастычныя стварэнні і дзе яны жывуць - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У краінах СНД з чацвярга па нядзелю касавыя зборы новай казкі ад Джоан Роўлінг склалі больш за 70% ад агульнай касы ўсіх фільмаў, у тым ліку і ў Беларусі.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Фільм "Фантастычныя жывёліны і дзе яны жывуць" узначаліў сусветны кінапракат і акупіўся за першыя выходныя пасля прэм'еры.

Спін-оф да гісторыі пра Гары Потэра выйшаў на сусветныя экраны ў мінулы чацвер. Дзеянне "фантастычных жывёлін" разгортваецца ў 1926 годзе вакол чараўніка-заолага Ньюта Саламандзера. Мяркуецца, што ў серыі выйдуць яшчэ чатыры фільмы, наступны — у 2018 годзе.

У сусветным пракаце "Фантастычныя жывёліны і дзе яны жывуць" акупіліся ў першы ўікэнд пасля прэм'еры: пры бюджэце ў 180 мільёнаў долараў стужка сабрала амаль 220 мільёнаў па ўсім свеце.

Узначаліў фільм рэйтынг і ў краінах СНД: ён зарабіў 70% ад агульнай касы кінатэатраў краін Садружнасці. У расійскім пракаце "Фантастычныя жывёліны" атрымалі каля 10 мільёнаў долараў.

Паводле дадзеных сталічнага "Кінавідэапракату", толькі ў дзяржаўных кінатэатрах Мінска за мінулыя выходныя карціна зарабіла больш за 214 тысяч рублёў.

На другім месцы ў сталічных кінатэатрах — "Прыбыццё" і 47 тысяч рублёў, на трэцім — "Доктар Стрэндж" і 20 тысяч.

Як паведамілі суразмоўцы Sputnik, толькі ў сталіцы стужку паглядзелі больш за 80 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0