МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Знешняя палітыка Беларусі паслядоўная і прадказальная, а выбару паміж Усходам і Захадам не стаіць, заявіў у панядзелак прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС.
Прэзідэнт адзначыў, што адносіны паміж рэспублікай і Еўрасаюзам працягваюць наладжвацца, а супрацоўніцтва бакоў мае вялікія перспектывы.
"Знешняя палітыка нашай краіны паслядоўная і прадказальная. Мы наладжваем узаемавыгаднае супрацоўніцтва з многімі дзяржавамі свету. Для нас аднолькава важныя стратэгічныя адносіны з Расіяй і Кітаем, устойлівае ўзаемадзеянне з ЕС і ЗША, развіццё двухбаковых сувязяў з краінамі Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі, Сярэдняй Азіі і Афрыкі. Пры гэтым перад намі не стаіць і не можа стаяць выбару паміж Усходам і Захадам", — сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што сёлета пасля адмены ў лютым большасці санкцыяў ЕС у дачыненні да Беларусі склалася "зусім новая спрыяльная сітуацыя для нашага супрацоўніцтва".
"Мы маем унікальны шанец зрабіць яго сапраўды ўзаемавыгадным, якія працуюць на эканамічнае развіццё, на карысць народаў нашых краін", — сказаў на заканчэнне Лукашэнка.