Лукашэнку турбуе антаганізм паміж ЕС і Расіяй

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт прапануе запусціць "мінскі працэс" для ўрэгулявання адносін паміж Усходам і Захадам.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Беларусь заклапочана нарастаючым антаганізмам паміж Еўрасаюзам і Расіяй, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС у панядзелак.

Дэлегацыя Камітэта наведала Беларусь з аднадзённым візітам. У склад арганізацыі ўваходзяць паслы краін Еўрасаюза ў адміністрацыйнай сталіцы аб'яднання — Бруселі.

"Не магу не сказаць пра нашу заклапочанасць нарастаючым антаганізмам паміж Еўрасаюзам і Расіяй. Нам у Беларусі назіраць за гэтым і балюча, і трывожна. Разумеючы, што ні вам, ні Расіі, тым больш нам, гэта не трэба пры тых велізарных праблемах, якія сёння існуюць у свеце і якія трэба вырашаць разам", — цытуе БелТА словы Лукашэнкі.

Прэзідэнт Беларусі ў гутарцы з дыпламатамі прапанаваў запусціць міратворчы "мінскі працэс" для ўрэгулявання адносін паміж Усходам і Захадам. Таксама ён выказаўся пра тое, што зараз — аптымальны час для развіцця супрацоўніцтва паміж рэспублікай і ЕС.

Адносіны Еўрасаюза і Расіі рэзка сапсаваліся пасля рэферэндуму аб далучэнні Крыма, які прайшоў на паўвостраве ў 2014 годзе, і абвастрэння сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Краінамі ЕС былі ўведзеныя санкцыі супраць некаторых расійскіх кампаній і дзяржаўных дзеячаў.

Стужка навiн
0