"Давайце разам зноў зробім свет вялікім!" — заклікае лозунг на рускай і англійскай мовах.
Пакуль у Чарнагорыі рэкламуюць нармалізацыю адносінаў ЗША і Расіі, намаляваныя на білбордзе лідэры дзвюх краін пагутарылі праз тэлефон.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў у панядзелак, што ў ходзе тэлефоннай размовы з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам той пацвердзіў свае намеры што да нармалізацыі адносін з Масквой, пытанне аб канкрэтнай сустрэчы пакуль не абмяркоўвалася, але канстатавалі неабходнасць сустрэчы сваіх прадстаўнікоў.
"Абраны прэзідэнт ЗША пацвердзіў свае намеры па нармалізацыі амерыкана-расійскіх адносін", — сказаў Пуцін журналістам па выніках пасяджэння саміту АТЭС у Перу.
Паводле яго слоў, пытанне аб канкрэтнай сустрэчы з Трампам не абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы.
"Мы канстатавалі, што было б карысна правесці сустрэчу нашых супрацоўнікаў", — дадаў Пуцін. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта пакуль цяжка, паколькі Трамп усё яшчэ займаецца фарміраваннем сваёй каманды.