МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Адносна цёплае і сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі на наступным тыдні, дажджы пойдуць толькі бліжэй да выхадных, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў. "Вялікую частку тыдня Беларусь будзе знаходзіцца ў вобласці высокага атмасфернага ціску: чакаецца нармальнае надвор'е, з умераным ветрам, у разрывах хмарных палёў будзе з'яўляцца сонца", — сказаў Рабаў.
Ён таксама ўдакладніў, што сярэдняя дэкадная тэмпература паветра на 1-2°С вышэй за кліматычную норму. У аўторак і сераду, па словах сіноптыка, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ўначы складзе —3..+3°С, днём — да +4°С, па паўднёвым захадзе — да +7°С.
"Далей на фоне высокага ціску будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя франты", — сказаў суразмоўца Sputnik.
Паводле яго інфармацыі, у чацвер раніцай і днём па паўночнай палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі, уначы тэмпература складзе —5..+2°С, удзень — 0..+5°С. У пятніцу і суботу надвор'е істотна не зменіцца: чакаецца кароткачасовы мокры снег з дажджом, днём ад 0 да +6°С.
У нядзелю больш актыўны атмасферны фронт з паўночнага захаду Еўропы прынясе пагаршэнне надвор'я: па ўсёй тэрыторыі Беларусі мокры снег і дождж, уначы тэрмометры пакажуць ад —3 да +3°С, удзень — 0..+6°С.