МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Арганізатары заклікаюць узяць удзел у паэтычным батле ўсіх, хто адчувае, што мае што сказаць рыфмаваным радком. Конкурс мае "адкрыты" фармат.
Умовы наступныя: канкурсант чытае свае (уласнага сачынення) творы. Працягласць выступлення не больш за 8 хвілін. Адзін з вершаў павінны быць напісаны з выкарыстаннем шасці абавязковых слоў, вызначаных за дзень да спаборніцтва.

Журы — самі ўдзельнікі, з адзінай умовай: сабе можна паставіць толькі 1 (адзін!) бал, астатнія — калегам на падставе пачутага. Гледачы таксама будуць галасаваць. Такім чынам вызначыцца тры паэты з найбольшай колькасцю глядацкіх галасоў: 1 месца — 15 балаў, 2 месца — 10 балаў і 3 месца — 5 балаў. Балы, атрыманыя ад калегаў, сумуюцца з вынікам глядацкага галасавання, у фінале вызначацца тры паэта, якія падзеляць паміж сабой поспех і грашовае ўзнагароджанне: "Першая прэмія" — тысяча рублёў, "Другая прэмія" — трыста рублёў, "Трэцяя прэмія" — дзвесце рублёў.
Мерапрыемства адбудзецца ў адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі: на беразе ракі Бярэзіна, у канцэрт-холе сядзібы "Вішнёвы сад" блізу горада Бабруйска.
Удзельнікі бясплатна размяшчаюцца ў нумарах гасцініцы. Арганізатары таксама бяруць на сябе вячэрні фуршэт і дарогу канкурсантаў з Мінска і назад.
Ва ўтульнай творчай абстаноўцы збяруцца аднадумцы — тыя, каму не абыякавая паэзія, тыя, хто ўмее слухаць і суперажываць пачутаму.
Не бывае паэта без слухача! Калі табе падабаецца паэзія і ёсць жаданне наведаць мерапрыемства і пазаўзець за канкурсантаў, сардэчна запрашаем да нас!
Пачатак а 19:00.