Два новыя гарады з'явіліся ў Беларусі

© Photo : fotobel.byНа пад'ездзе да г. Круглае
На пад'ездзе да г. Круглае - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней Бялынічы і Круглае лічыліся пасёлкамі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці.

Новая набярэжная ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Названы самы дагледжаны горад Беларусі
Савет міністраў Беларусі дазволіў надаць Бялынічам і Кругламу статус гарадоў раённага падпарадкавання, адпаведная пастанова апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент быў падпісаны прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым яшчэ 17 лістапада.

"Даць згоду Магілёўскаму абласному Савету дэпутатаў на аднясенне пасёлкаў гарадскога тыпу Бялынічы і Круглае Магілёўскай вобласці да гарадоў раённага падпарадкавання", — напісана ў пастанове Саўміна.

Круглае і Бялынічы — адміністрацыйныя цэнтры раёнаў у вобласці. У першым горадзе пражывае крыху больш за сем з паловай тысяч чалавек, у другім — крыху больш за дзесяць тысяч грамадзян.

Упершыню Бялынічы згадваюцца ў XIII стагоддзі, Круглае — да сярэдзіны XVI стагоддзя. Абодва горады знаходзяцца ў паўгадзіне язды ад абласнога цэнтра — Магілёва.

Стужка навiн
0