Мамадашвілі адзначыла, што вельмі рада сваёй перамозе на міжнародным песенным конкурсе, перадае Sputnik Грузія.
"Калі ўпершыню сталі агучваць балы, і я пачула: "Грузія, Грузія, Грузія", — гэта быў самы лепшы момант у маім жыцці", — распавяла юная спявачка.
Яна дадала, што кожны раз, выходзячы на сцэну, яна спявала для сваёй мамы, роднага горада і любай Грузіі.
"Словы песні наступныя: "Я люблю цябе, сонца, расфарбуй наш дзень". І хай сонца сапраўды асветліць усю нашу краіну, якая не такая ўжо і маленькая. Я вельмі моцна люблю цябе, мая Грузія!" — сказала Мамадашвілі.
На дзіцячым песенным конкурсе "Еўрабачанне-2016", які прайшоў 20 лістапада на Мальце, Марыям Мамадашвілі з Грузіі атрымала перамогу з 239-ю баламі, прадстаўнік Беларусі Саша Мінёнак заняў сёмае месца.