МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Кампанія "Анега", вядомая ў Беларусі як вытворца чыпсаў і снэкаў, пачала вытворчасць і пастаўкі ў гандлёвую сетку шакаладнага батончыка пад назвай "Твiкерс".
Як паведамляецца на сайце кампаніі, прадукт з'яўляецца "ўвасабленнем лепшага ад вядомых сусветных брэндаў". У складзе батончыка — салёны крэкер, абсмажаны арахіс і карамель, якія пакрытыя малочнай шакаладнай глазурай. Між тым, кампанія "Марс", якая мае рэгіянальнае прадстаўніцтва ў Беларусі, Казахстане, Малдове, Цэнтральнай Азіі і Каўказе, вырабляе вядомыя батончыкі Snickers і Twix. Яна з'яўляецца праваўладальнікам гэтых брэндаў. Як заявіў дырэктар па карпаратыўных пытаннях Mars па Казахстану, Цэнтральнай Азіі, Каўказе, Малдове і Беларусі Павел Саліх, "Марсу" ужо вядома пра новы брэнд "Анегі".
"На наш погляд, прадукт парушае выключныя правы кампаніі "Марс" на выкарыстанне гандлёвых знакаў. Гандлёвыя маркі Snickers і Twix зарэгістраваныя ў Беларусі і правы на іх выкарыстанне належаць кампаніі "Марс", — сказаў Саліх, словы якога прыводзіць сайт marketing.by.
Саліх падкрэсліў, што кампанія мае намер абараняць сваю рэпутацыю і правы на інтэлектуальную ўласнасць "усімі даступнымі законнымі спосабамі".
Ён дадаў, што юрысты "Марс" ужо звязаліся з прадстаўнікамі "Анегі" і прад'явілі ім прэтэнзіі, зараз чакаюць адказу.