Радыё

Прафілактыка грыпу: чым менш людзей – тым менш вірусаў

© Photo : БелтелерадиокомпанияГалоўны эпідэміёлаг рэспублікі Іна Карабан
Галоўны эпідэміёлаг рэспублікі Іна Карабан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўны эпідэміёлаг рэспублікі Іна Карабан і намеснік галоўнага лекара санэпідслужбы Ірына Глінская распавялі, як максімальна засцерагчы сябе ад грыпу.

Сітуацыя з захворваннем на грып у Беларусі знаходзіцца пад кантролем і не перавышае звычайных значэнняў, паведаміла журналістам у сераду галоўны эпідэміёлаг рэспублікі Іна Карабан.

Кампанія вакцынацыі супраць грыпу набліжаецца да завяршэння, актыўная фаза скончыцца да пачатку снежня.

Профилактика гриппа: чем меньше людей – тем меньше вирусов

"Пакуль яшчэ маецца вакцына як для імунізацыі на бясплатнай аснове для людзей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі, і вакцыны для тых, хто не належыць да групы рызыкі, на платнай аснове", — адзначыла Карабан.

Эпідэміёлаг падкрэсліла, што асобам, якія належаць да групы рызыкі з цяжкім цягам грыпу, варта выкарыстоўваць магчымасць зрабіць бясплатную прышчэпку.

Намеснік галоўнага лекара санэпідслужбы Ірына Глінская распавяла, якія меры трэба прымаць, каб пазбегнуць захворвання на грып.

"У першую чаргу трэба пазбягаць людных месцаў. Чым менш людзей — тым менш вірусаў. Чым бліжэй да чалавека — тым большы шанец заразіцца. Таму мы заўжды нагадваем пра тое, што трэба трымаць дыстанцыю", — адзначыла Глінская.

Яна таксама параіла скараціць колькасць поціскаў рук у сезон захворвання і нагадала, што маску павінен насіць хворы, а не здаровы чалавек.

Больш падрабязна аб прафілактыцы грыпу слухайце ў аўдыёзапісе Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0