МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці ўстанавіў факт безгаспадарчасці ў ААТ "Чэрвеньскі райаграсервіс": у гаспадарцы не прыбралі больш за 36 гектараў бульбы, паведамілі Sputnik у сераду ў КДК.
"У гаспадарцы "забыліся" прыбраць з 36,7 гектараў больш за 700 тон бульбы, якая застаўся ляжаць пад снегам", — сказалі ў камітэце.
Там таксама ўдакладнілі: каб схаваць гэты факт, кіраўніцтва гаспадаркі прыняло рашэнне правесці работы па дыскаванню непрыбранага поля. Паводле інфармацыі КДК, такія дзеянні прывялі да істотных фінансавых страт: прадпрыемства страціла каля 130 тысяч рублёў. Пасля кантралёры выявілі, што ААТ таксама не ўключыла гэта поле ў дадзеныя справаздачнасці. У цяперашні час матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі дзеянням вінаватых асоб гаспадаркі.