Радыё

Змеяносец – сузор'е людзей са звышздольнасцямі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАстролаг Вячаслаў Бонча
Астролаг Вячаслаў Бонча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Астролаг Вячаслаў Бонча ў студыі радыё Sputnik Беларусь - пра тое, ці ставіцца Змееносец да знакаў задыяку ў традыцыйным разуменні і як яго вылічыць.
Змееносец – созвездие людей со сверхспособностями

Вячаслаў Бонча распавёў, што існуе 12 знакаў задыяку і сузор'яў, якія размешчаны паблізу бачнага шляху Сонца, яны ўсім вядомыя. Але таксама існуе яшчэ 12 сузор'яў, якія маюць больш высокі, вышэйшы план. Людзі гэтага вышэйшага задыяку валодаюць звышздольнасцямі, а само вышэйшае сузор'е ўключаецца ва ўжо існуючы знак задыяку. Да такіх сузор'яў і належыць Змеяносец.

Паводле слоў астролага, вышэйшае сузор'е Змеяносец праяўляецца ў тых людзей, якія імкнуцца да эвалюцыі.

"Месцазнаходжанне Змеяносца звязана з міфам страты адной з планет Сонечнай сістэмы Фаэтона, а з другога боку сімвал Змеяносца — гэта чалавек, які трымае ў руках двух змяў. Змеяносец ўвасабляе чалавека, які, сплаціўшы свой доўг па лёсе, пераадольвае карму, законы перадвызначанасці", — растлумачыў Бонча.

Астролаг адзначыў, што Змеяносец размешчаны на мяжы двух знакаў — Скарпіёна і Стральца, але гэта не значыць, што чалавек са Змеяносца павінен нарадзіцца ў канцы кастрычніка — лістападзе. Вылічыць, ці ўключаны Змеяносец ў гараскоп чалавека, можна і па целе.

"Увесь Задзіяк адлюстраваны на целе чалавека. Авен адказвае за галаву, грудзі звязаная з Ракам, ступні — гэта Рыбы, а Змеяносец адпавядае далоням", — распавёў астролаг.

Такім чынам, Змеяносец — гэта не 13-ты знак задыяку, а вышэйшае сузор'е, якое надзяляе чалавека звышздольнасцямі. Падрабязнае тлумачэнне слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0