МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Беларускія мытнікі знайшлі ў жыхара Брэста, які вяртаўся з Польшчы, 33 рарытэтныя манеты ХV-XX стагоддзяў, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.
Берасцеец ехаў на аўтамабілі Mercedes-Benz з Польшчы праз пункт пропуску "Брэст".
"Устаноўлена, што 33 манеты адчаканены больш за сто гадоў таму, а значыць, яны належаць да катэгорыі культурных каштоўнасцяў", — сказалі ў ДМК.
Там таксама паведамілі, што сярод канфіскаванага — паўгрошаў і двудзінарыі Вялікага Княства Літоўскага, шэлягі Рэчы Паспалітай, нямецкія маркі і крэйцары, польскія злотыя, капейкі Расійскай імперыі, а таксама дынарый Рымскай імперыі.
У цяперашні час у дачыненні да грамадзяніна распачаты адміністрацыйны працэс, яму пагражае штраф у памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.