Фотафакт: графіці Масква-Мінск ахоўваюць міліцыянеры

© Photo : Livejournal / budgawlГрафіці на вуліцы Магілёўскай у Мінску
Графіці на вуліцы Магілёўскай у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вяртаць першапачатковы выгляд муралу гарадскім уладам давялося за свой кошт: мастак, які яго сапсаваў, адмовіўся аднаўляць графіці.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Фатаграфія з міліцыянерамі, якія ахоўваюць выпраўленае графіці пра сяброўства Масквы і Мінска, з'явілася раніцай у чацвер у сацыяльных сетках.

"Дамалявалі" графіці на доме №32 у канцы кастрычніка: да кветак у хлопчыка і дзяўчынкі, намаляваных на мурале, дадаўся калючы дрот. Гарадскія ўлады прапаноўвалі ініцыятыўнаму "выпраўляльшчыку" самастойна аднавіць ранейшы выгляд малюнка, аднак ён адмовіўся — гэта давялося рабіць за кошт сродкаў са сталічнага бюджэта.

© Photo : Facebook / Egor BudgawlГрафіці Мінск-Масква ахоўваюць міліцыянеры
Граффити Минск-Москва охраняют милиционеры - Sputnik Беларусь
Графіці Мінск-Масква ахоўваюць міліцыянеры

Аднавілі графіці ў мінулую сераду — замалявалі "калючкі". У колькі гэта абыйшлося адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, пакуль не агучвалася. Ужо на наступную раніцу карыстальнік сацыяльных сетак, падпісаны як Egor Budgawl, апублікаваў фатаздымак, на якім двое супрацоўнікаў праваахоўных органаў стаяць каля графіці.

Мурал на вуліцы Магілёўскай быў зроблены ў чэрвені 2016 года да Дня Масквы ў Мінску. Хлопчык на малюнку сімвалізуе Мінск, а дзяўчынка — Маскву. Аўтарам праекта выступіў расійскі мастак Артур Кашак.

Стужка навiн
0