Справай "бацюшкі са свастыкай" зоймецца Царкоўны суд БПЦ

Падпісацца
У БПЦ зазначаюць, што падобных выпадкаў, падобных справе святара Бурыкіна з Гатава, дагэтуль не было.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Справай настаяцеля праваслаўнага прыходу ў Гатава Канстанціна Бурыкіна, які быў затрыманы за незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў, займаецца дысцыплінарная камісія Беларускага экзархата, паведамілі ў БПЦ.

Інфармацыя аб затрыманні праваслаўнага "бацюшкі са свастыкай" з'явілася некалькі дзён таму ў інтэрнэце, там жа было апублікавана фота Бурыкіна з аголеным торсам, на яго целе бачныя татуіроўкі з неанацысцкай сімволікай.

"Прынята рашэнне аб забароне Бурыкіну праводзіць набажэнствы, насіць вопратку святара, яго справай зараз займаецца дысцыплінарная камісія Экзархата", — паведаміў Sputnik у чацвер прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Сяргей Лепін.

Паводле яго слоў, Бурыкін яшчэ не пазбаўлены сану святара.

"Адносна яго дзеянняў будзе паседжанне Царкоўнага кананічнага суда Беларускага экзархата. І суд будзе прымаць рашэнне аб пазбаўленні яго сану святара", — сказаў суразмоўца агенцтва.

Пры гэтым ён удакладніў, што царкоўны суд будзе засядаць пасля таго, як будзе абвешчаны прысуд па яго крымінальнай справе.

Прэс-сакратар БПЦ распавёў, што падобных выпадкаў, як справа святара Бурыкіна з Гатава, дагэтуль не было.

"Былі адзінкавыя выпадкі, калі святара пазбаўлялі сану. Здараецца, што па рашэнні Царкоўнага суда святару забараняюць здзяйсняць набажэнства — спавядаць, прычашчаць, але ён застаецца сьвятаром", — адзначыў ён.

Як раней паведамляў Sputnik, следчыя органы ў дачыненні да настаяцеля Бурыкіна распачалі крымінальную справу за незаконны абарот боепрыпасаў.

Стужка навiн
0