У Токіа ўпершыню за паўстагоддзе ў лістападзе выпаў снег

© REUTERS / Toru HanaiЛістападаўскі снег у Токіа
Лістападаўскі снег у Токіа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі адзначаюць, што снегапады ў японскай сталіцы – рэдкая з’ява, спецыялісты асцерагаюцца сур'ёзных транспартных праблем.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Снег выпаў у Токіа ў лістападзе ўпершыню за апошнія 54 гады, летась гэта адбылося на 40 дзён пазней, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Снег выпаў у чацвер раніцай і ўжо паспеў прывесці да ўскладнення транспартнай сітуацыі ў цэнтры японскай сталіцы.

© REUTERS / Toru HanaiЯпонцы не гатовыя да снегу ў лістападзе - звычайна гэтай парой у краіне дастаткова цёпла
Японцы оказались не готовы к ноябрьскому снегопаду - обычно в это время года в стране достаточно тепло - Sputnik Беларусь
Японцы не гатовыя да снегу ў лістападзе - звычайна гэтай парой у краіне дастаткова цёпла

Акрамя гэтага снег выпаў у гарадах Ёкагамэ, Кофу, Уцунамія, Маебасі і Міто.

Сіноптыкі не выключаюць, што да раніцы пятніцы ў Токіа можа выпасці да двух сантыметраў снегу, што, у сваю чаргу, можа прывесці да пагаршэння транспартнай сітуацыі ў японскай сталіцы.

© REUTERS / Toru HanaiКалі снегапад не спыніцца, то назаўтра зрання можа выпасць да 20 мм снегу
Если снегопад продолжится, то к утру следующего дня может выпасть до 20 мм осадков - Sputnik Беларусь
Калі снегапад не спыніцца, то назаўтра зрання можа выпасць да 20 мм снегу

Сярэдняя тэмпература паветра ў гэты час года ў Токіа звычайна вагаецца ад 10 да 17 градусаў па Цэльсіі.

Апошні раз снегапад у лістападзе ў Токіа быў зафіксаваны ў 1962 годзе.

Стужка навiн
0