Чорная пятніца ў Мінску: дзе самыя вялікія зніжкі

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкАкцыя "Чорная пятніца"
Акцыя Чорная пятніца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Некаторыя тавары ў крамах 25 лістапада патаннеюць аж да 70% ад свайго звычайнага кошту.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Маштабны распродаж "Чорная пятніца-2016" пройдзе сёння ў гандлёвых цэнтрах Мінска адначасова з усім светам. Удзельнічаць у "чорнай пятніцы" будуць не толькі гандлёвыя цэнтры, але і некаторыя сеткавыя крамы — са зніжкамі можна будзе купіць зусім розныя тавары.

Самыя маштабныя распродажы пройдуць у "Тытане" (праспект Дзяржынскага, 104) і ў "Труме" (вуліца Кальварыйская, 7б). У гэтых гандлёвых цэнтрах абяцаюць зніжкі аж да 70%. У ГЦ "Тытан" больш за ўсё патаннее адзенне і тавары для дзяцей, а "Трум" зробіць стаўку на распродаж мэблі.

© SputnikСамы прыемны для любога пакупніка момант - дзень, калі аб"яўляюць распродажы
Самый приятный для любого покупателя момент - день, когда объявляют распродажи - Sputnik Беларусь
Самы прыемны для любога пакупніка момант - дзень, калі аб"яўляюць распродажы

Плануецца таксама, што скідкі ў пятніцу зробяць крамы "Пяты элемент", "Кравт", "Манамах", "Маё дзіця", сетка абутковых Vito і многія іншыя. Удзельнічаць у "чорнай пятніцы" будзе большасць гандлёвых цэнтраў Мінска.

Папярэдняя "чорная пятніца" прайшла ў Мінску зусім нядаўна — таксама ў лістападзе. Па традыцыі, яна выклікала вялікі ажыятаж у пакупнікоў. "Чорныя пятніцы" з'явіліся ў ЗША ў 60-х гадах мінулага стагоддзя — яны сімвалізавалі старт калядных распродажаў пасля Дня падзякі.

У Беларусі падобныя распродажы праходзяць апошнія некалькі гадоў, да іх далучаюцца ўсе буйныя ГЦ і сеткавыя крамы нехарчовых тавараў.

Стужка навiн
0