МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Беларускі рубель патаннеў да еўра і расійскага рубля ў ходзе таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы ў пятніцу. Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы валют на выходныя:
- долар ЗША — 1,9636 рубля
- еўра — 2,0804 рубля
- 100 расійскіх рублёў — 3,0426 рубля
Такім чынам, на таргах 25 лістапада еўра падаражэў практычна на капейку. Расійскі рубель вырас нязначна, долар, наадварот, крыху патаннеў.
У цэлым кошык валют напярэдадні выходных падаражэў на 0,12%.