МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Расійскі авіяканструктар Іван Мікаян, адзін з распрацоўшчыкаў знішчальніка МіГ-29, памёр у Маскве, паведаміў тэлеканал "Зорка".
"Вядомы авіяканструктар Іван Мікаян памёр у Маскве на 90-м годзе жыцця. Іван Мікаян усё сваё жыццё прапрацаваў у канструктарскім бюро, якое заснаваў у 1939 годзе яго дзядзька Арцём Мікаян. У КБ ён працаваў вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага канструктара", — гаворыцца ў паведамленні.
За распрацоўку МіГ-29 Мікаян быў двойчы ўганараваны дзяржаўнай прэміяй СССР. Канструктар да канца жыцця працягваў заставацца дарадцам Расійскай самалётабудаўнічай карпарацыі "МіГ".